28.12.2019
Home Алфавитный каталог Беларускі гурт WhiskeyJamBand

Беларускі гурт WhiskeyJamBand

 

Беларускі гурт "ВіскіДжэм" а.к.а. WhiskeyJamBand – гэта аматары віскі, хот родаў і паўднёвага амерыканскага акцэнту зь Менску.


Гурт заснаваны у 2014 року. Мова выканання – беларуская і ангельская. Стылістыка выкананьня гурта – трэш-блюз. Чаму менавіта трэш? Таму, што блюз – гэта калi добраму чалавеку дрэнна, а трэш-блюз – калi яму дрэнна, але сёньня ўвечары гэта скончыцца. Гурт выконвае як аўтарскія кампазіцыі, так і каверы на вядомыя і невядомыя творы блюзавых выканауцаў.

 


У складзе гурта толькі двое музыкаў. Павел Бялінскі (бубны, голас) і Сяргей Драсвянскі (слайд-гітара, гукавыя эфекты).


У апошнія дні 2015 году гурт зрабіў свой "Kind of "Garage" EP" з "гаражным" адценьнем, каб слухачы адчулі пах пустыні, алівы, віскі, зробленага ў штаце Тэнэсі, які праглынае стары рэднэк, рамантуючы свой пяцідзесяцігадовы Шэві. Гэты ЕР зьяўляецца прадвесьнікам альбому, над якім гурт зараз працуе і плануе прадставіць слухачам у 2016 годзе.

 


Акрамя студыйнай працы, гурт вядзе канцэртную дзейнасць. Гурт з'яуляецца ўдзельнікам байк фэстаў і таксама грае імпрэзы у розных гарадах Беларусі. У 2015 року ВіскіДжэм атрымалі ўзнагароду РокаМотаПікніка у намінацыі "Інтэрнэт выканаўцы".

 

Суполка Укантакце: vk.com/whiskeyjamband

Старонка на Facebook: facebook.com/whiskeyjamband

Комментарии (0)

Оставить комментарий

Пожалуйста, войдите, чтобы комментировать.